Мінюст прызнаў, што зьезд МХД быў

2013 2013-04-10T09:48:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менску 9 красавіка адбылося паседжанне Вярхоўнага суду Беларусі па пазове аргкамітэту па стварэнні ГА "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" да Мінюста ў сувязі з адмовай у рэгістрацыі.  

"Падчас паседжаньня прадстаўнікі Мінюста высунулі новыя абсурдныя прэтэнзіі, якія раней не агучваліся: ні ў адказе зь міністэрства, ні на папярэдніх слуханьнях", - адзначыла старшыня МХД Марына Хоміч. 

Разам з тым, паведаміла яна, у судзе было высьветлена, што Мінюст пры праверцы дакументаў карыстаўся дадзенымі, прынамсі, двухгадовай даўніны. Гэтак, Мінюст сьцьвярджаў пра недакладнасьць зьвестак намесьніцы старшыні Вольгі Кавальковай, спасылаючыся на адрэсу, па якой яна не прапісаная ўжо два гады.

Таксама Мінюст, які раней выказваў меркаваньні, што ўстаноўчага зьезду МХД насамрэч не было, адмовіўся глядзець відэа зьезду, заявіўшы, што ніякіх прэтэнзіяў на гэты конт ня мае.

Вырак суду будзе агучаны  10 красавіка, а 15-й гадзіне па адрасе вуліца Леніна, 28, пад'езд 2. Запрашаем журналістаў!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international