Cуд над Нінай Багінскай: штраф - 2 з паловай мільёны рублёў

2013 2013-04-10T07:58:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baginskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская

Ніна Багінская

У судзе Маскоўскага раёна Менска 10 красавіка разглядаецца  адміністрацыйная справа грамадскай актвісткі Ніны Багінскай. Пад час мінулага судовага паседжання, 26 сакавіка, яна страціла прытомнасць. Лекары “Хуткай дапамогі адвезлі жанчыну ў 5-ты шпіталь сталіцы.   

Ніну Багінскую затрымалі ў Дзень Волі, 25 сакавіка,  за малітву пад бел-чырвона-белым сцягам ля Чырвонага касцёлу. Гэта традыцыйная малітва, якую ля скульптуры архангела Міхала традыцыйна праводзяць сваякі палітзняволеных і грамадзкія актывісты.

Калі жанчына
разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Актывістку затрымалі ды адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там у яе забралі сцяг і пашпарт, а саму адпусцілі да раніцы.

26 сакавіка 10-й гадзіне Ніна Багінская прыйшла ў Маскоўскі РУУС, дзе ёй меліся аддаць пашпарт. Але замест гэтага на яе склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 КаАП РБ — за несанкцыянаванае правядзенне масавай акцыі.

Пачатак судовага паседжання ў 10 гадзін раніцы.  Суддзя Таццяна Мотыль.

Ніна Багінская з'явілася на судзе у цішотцы з надпісам "Свабоду Бяляцкаму"

Прысуд - 25 базавых велічынь.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international