У Брэсце распачалі збор подпісаў, каб дамагчыся празрыстасці ў пытаннях бюджэту

2013 2013-04-09T17:27:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

У адмысловым звароце да гарадскіх уладаў жыхары Брэста прапануюць, каб бюджэты ўсіх узроўняў былі змешчаны ў друку і Інтэрнэце, а справаздачы па выканнні мясцовага бюджэту праходзілі праз працэдуру грамадскага абмеркавання. 

Як паведаміў адзін з ініцыятараў збору подпісаў Уладзімр Вуек, нагодай для звароту стала тое, што мясцовыя ўлады ігнаруюць законныя патрабаванні ў справе галоснасці наконт зацверджаных паказчыкаў бюджэту гораду. “На жаль, лічбы, прапісаныя ў гарадскім бюджэце, на сённяшні дзень чамусці з’яўляюцца закрытай інфармацыяй для жыхароў Брэста, - сцвярджае Вуек. – Мы дамагаемся, каб падобныя дакументы, як мясцовага, так і рэспубліканскага ўзроўню, былі даступнымі для звычайных грамадзян. Бо яны маюць права ведаць, куды і навошта ідуць іх падаткі і якім чынам размяркоўваюцца бюджэтныя сродкі”.

Па словах Вуека, пад зваротам плануецца сабраць некалькі тысяч подпісаў, пасля чаго яны будуць накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі савет дэпутатаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international