Да Яўгена Васьковіча дайшлі лісты з віншаваннямі

2013 2013-04-09T13:49:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Насуперак перажыванням бабручан, віншавальныя лісты з днём народзінаў і Днём Волі дайшлі да Яўгена Васьковіча. Аб гэтым ён паведаміў сам у лісце да грамадскай актывісткі Галіны Смірновай. Ён перадае прывітанне кожнаму, па імёнах, чалавеку, ад каго атрымаў паштоўку.

Нагадаем, што ў Бабруйску, напярэдадні дня народзінаў Васьковіча, Галіна Смірнова ініцыявала акцыю падтрымкі. Яна выходзіла з аднадумцамі на гарадскія вуліцы, расказвала мінакам пра Яўгена і прапаноўвала падпісаць яму паштоўкі. 

-Мне б хацелася падзякаваць за падтрымку, няхай і ананімную, мінакоў, усіх, каго я спыняла на вуліцы. Усіх, хто не збег, бо былі і такія. Некаторыя баяліся, што іх "знойдуць па почырку", - распавядае Галіна Смірнова. - Я мела магчымасць расказаць не толькі пра Яўгена, але і іншых палітвязняў. Лічу, што задуманае ажыццявілася на сто працэнтаў. Шкада толькі, што лісты Васьковічу затрымалі амаль на месяц. Таму што першыя паштоўкі я адправіла яму яшчэ ў пачатку лютага. Але ўсё роўна, ён рады, і нам прыемна.

Адказы на віншаванні з днём народзінаў, які быў у Яўгена Васьковіча 26 лютага, пачалі прыходзіць бабруйчанам толькі на днях. Амаль усе яны датаваныя канцом сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international