Тэрэса Стшэлец аб’явіла галадоўку ў польскім консульстве ў Берасці

2013 2013-04-09T11:58:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granica_bel25.jpg
Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь

Грамадзянка Польшчы Тэрэса Стшэлец аб’явіла ў Берасці галадоўку. Пра гэта паведаміў яе прадстаўнік спадар Вячаслаў. Раніцай ён адвёз яе ў польскае консульства. Тут Тэрэса Стшэлец збіраецца знаходзіцца пакуль яе не выпусцяць з Беларусі.

Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што галадоўка не вырашыць канфліктную сітуацыю:

- У беларускіх умовах любая галадоўка - гэта бессэнсоўна, і ніякім чынам не паўплывае на тое, што будзе адбывацца. Сёння ідзе мэтанакіраванае запалохванне грамадзянкі Польшчы, з мэтай прымусіць яе заплаціць сумы, якія на маю думку павінна заплаціць мытная служба, якая здзейсніла памылку, але яны не хочуць прызнаваць, што паступілі неправільна. 

Ужо месяц Тэрэса Стшэлец не можа дачакацца адказу на свае запыты ад шэрагу беларускіх структур, сярод якіх мытны камітэт, Вярхоўны суд і пракуратура. Жанчына знаходзіцца ў Беларусі без магчымасці вярнуцца ў Польшчу ўжо больш за месяц з-за мытнага канфлікту.

Атрымаць каментар у генеральным консульстве Польшчы ў Берасці нашаму карэспандэнту не ўдалось.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international