Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-04-09T11:36:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі Радыё Рацыя- праграма Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на БеларусіПраграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - новыя выпадкі працоўнай дыскрымінацыі на прадпрыемстве "Граніт" у Мікашэвічах ды факты адміністратыўнага пераследу дэмакратычных актывістаў, зафіксаваныя ў Слоніме, Брэсце, Віцебску і Мінску. 

У “Падзеі тыдня” - пра пытанні бяспекі праваабаронцаў і парушэння іх права на свабоду асацыяцыяў,  якія на мінулым тыдні прагучалі з міжнародных трыбунаў.  

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – юрыст і эксперт працоўнай групы “Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацы з Беларуссю” Алег Граблеўскі – разважае пра праблему прымусовага размеркавання студэнтаў у краіне.

У рубрыцы "Навіны палітвязняў" - пра праблемы тых, хто знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, і пра тое, як улады спрабуюць не заўважаць праблемаў гэтых людзей.   

У музычных паўзах - кампазіцыі праекту SHUMA, які з дапамогай электроннай музыкі імкнецца зачараваць сучаснікаў даўнімі беларускімі спевамі.  

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2013-15/2013-04-09_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international