Актывізавалася магілёўскае КДБ

2013 2013-04-08T15:51:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kdb-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За апошнія некалькі тыдняў пад увагу спецслужбаў патрапіла некалькі маладых актывістаў дэмакратычных арганізацый, а таксама быў узламаны сайт магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Аднаму з каардынатараў “Лятучага ўніверсітэта” у Магілёве (прозвішча не называем па просьбе актывіста) супрацоўнікі КДБ прапаноўвалі працаўладкавацца ў іх структуру, аднак хлопец адмовіўся. Пасля гэтага яго болей не турбавалі.

Яшчэ аднаму актывісту, студэнту гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова (прозвішча не называем па просьбе актывіста), супрацоўнікі КДБ прапаноўвалі стаць іх інфарматарам, аднак і гэты хлопец не пагадзіўся прыняць такую прапанову.

Студэнтцы гэтага ж універсітэта (прозвішча не называем па просьбе актывісткі) спецслужбы прызначылі сустрэчу, аднак калі дзяўчына распавяла сваім знаёмым, у тым ліку праваабаронцам аб гэтым, самі супрацоўнікі КДБ не прыйшлі на сустрэчу ў прызначаны час.

Апроч таго, на электронныя адрасы магілёўскіх актывістаў дэмруху, журналістаў і праваабаронцаў невядомы пачаў ладзіць электронную расылку з артыкуламі, якія дыскрэдытуюць дэмакратычных лідэраў. Расылка ішла з мэйла, які быў сугучны з электронным адрасам актывіста Яўгена Бойкі, які пазней публічна заявіў, што не мае да гэтай расылкі ніякага дачынення і звінаваціў у гэтым магілёўскія спецслужбы.

Апошнім акордам стаў выпадак з узломам сайта магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Невядомым удалося змяніць пароль на сайце і выставіць тры артыкулы пра журналіста Алеся Буракова і праваабаронцу Барыса Бухеля. Адміністратарам сайта прыйшлося адключыць яго на нейкі час, каб адладзіць пашкоджаны кантэнт.

Журналіст Алесь Буракоў кажа, што спецслужбы актывізаваліся, бо ўжо зараз рыхтуюцца да выбараў 2015 года.

“Сітуацыя нагадвае 2010 год, калі ствараліся сайты, якія дыскрэдытавалі лідэраў дэмакратычнага руху і вербавалі маладых актывістаў. Гэта можна расцэньваць як знак – для КДБ выбары ўжо пачаліся”, - гаворыць журналіст.

Алесь Буракоў адзначае, што калі яго асоба патрабіла ў поле ўвагі спецслужбаў, то ён, як і праваабаронца Барыс Бухель дзейнічаюць і працуюць у правільным напрамку, што выклікае нервознасць у КДБ.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international