viasna on patreon

Гомельскія праваабаронцы просяць міністра адукацыі ўнесці ў школьную праграму творы цыганоў

2013 2013-04-08T13:28:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cyganka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка звярнуліся з лістом да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча. Заяўнікі просяць міністра ўнесці ў школьную праграму творы цыганскіх паэтаў і пісьменнікаў.

«Мы, этнічныя беларусы, звязаныя з цыганскімі сем'ямі сяброўскімі і кумаўскімі адносінамі, не можам раўнадушна назіраць шматлікія праявы цыганафобіі ў беларускім грамадстве.... Думаем, што антыцыганскія настроі ў навучальных установах адмоўна ўплываюць на навучальны працэс. Ці могуць цыганскія дзеці лічыць школу сваім другім домам, калі іх аднагодкі-славяне адносяцца да іх прадузята?» - пішуць праваабаронцы.

Яны лічаць, што шырока распаўсюджана меркаванне, што цыганы не могуць стварыць нічога выдатнага, гэты зман магла б пахіснуць лекцыя па сучаснай цыганскай паэзіі. Школьнікі б розных нацыянальнасцяў пашырылі б свой кругагляд, а цыганскія дзеці ўбачылі б прыклады, годныя для пераймання.

Заяўнікі нагадваюць, што існуюць такія творцы, як савецкі цыганскі паэт Мікалай Васілеўскі,

Ліліт Мазікіна і Валерыя Янышава, якія пішуць вершы на двух мовах – рускай і цыганскай. На цыганскую мову перакладзены тэксты Святога Пісання, надрукаваны шэраг артыкулаў аб уплыве цыганскай культуры на рускіх класікаў.

«Цыганская бедната (а значная частка сямей беларускіх цыганоў з'яўляюцца малазабяспечанымі) часта не мае доступу да скарбніцы, створанай нацыянальнай інтэлігенцыяй. Калі працаўнікі адукацыі паставяць сабе на мэту выправіць гэта становішча, то несумнеўна, прынясуць немалую карысць цыганскай дыяспары і заслужаць глыбокую ўдзячнасць лепшых яе прадстаўнікоў. А сотні вучняў-не-цыган, азнаёміўшыся на ўроках спеваў з цыганскай музычнай культурай, адчуюць прыхільнасць да стварыўшага яе народу. Мы просім Вас унесці ў школьную праграму прапанаваныя змены. Задача школы заключаецца не толькі ў тым, каб даць падрастаючаму пакаленню веды, але і ў тым, каб выхаваць сапраўдных грамадзян. А ксенафобія – гэта пляма на грамадзянскім сумленні», - выказалі меркаванне Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства