Прапануйце свой лагатып для «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013»!

2013 2013-04-08T10:43:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/europe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прапануем Вам паўдзельнічаць у конкурсе на распрацоўку лагатыпу  для "Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013", які  ўпершыню пройдзе ў Беларусі ў траўні гэтага года за ўдзелам беларускіх і міжнародных арганізацый, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў еўрапейскіх дзяржаў.

Арганізатары мерапрыемства прапануюць магчымасць больш даведацца пра гісторыю і культуру краін-удзельніц Еўрапейскага Саюзу, а таксама іншых дзяржаў, што разам з Беларуссю ўваходзяць у ініцыятыву "Усходняе партнёрства" – Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Конкурс на стварэнне лагатыпа будзе доўжыцца да 15 красавіка 2013 г. Лагатып павінен увасабляць адзінства Еўропы, якое грунтуецца на агульных каштоўнасцях, прыналежнасць Беларусі і іншых краін "Усходняга партнёрства" да "Еўрапейскага дома"

Пераможцу чакае прыз.

Больш падрабязна пра  ўмовы конкурсу можна даведацца, скарыстаўшыся гэтай спасылкай.

Офіс “За дэмакратычную Беларусь”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства