Францкевіч у турме стаў пісьменнікам

2013 2013-04-07T16:40:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Палітвязень ужо больш за месяц знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу.

Пра гэта паведаміла ягоная маці Таццяна Францкевіч.

Хлопец наракае на брак інфармацыі пра падзеі ў краіне ды свеце і просіць выпісаць шэраг газэт. Адначасова Аляксандр пачаў пісаць. Ён ужо даслаў некалькі апавяданняў Аляксандру Фядуту. Адзін аповед філасофскі, а другі - фантастычны. Некалькі фантастычных апавяданняў сына ёсць і ў маці палітвязня.

Нагадаем, у траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле «справы анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international