Amnesty International звярнулася ў суд за забарону пікету ля амбасады Беларусі

2013 2013-04-07T16:31:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя аспрэчыць у судзе адмову ўладаў Масквы ў правядзенні пікету ля беларускай амбасады.

Пазоў пададзены актывісткай арганізацыі ў Нікулінскі суд расейскай сталіцы. Інтарэсы пазоўніка будзе прадстаўляць праваабарончая асацыяцыя «Агора», паведамляе сайт Каспаров.ру.

Заява аб правядзенні пікету была перададзеная ў прэфектуру Цэнтральнай акругі 7 сакавіка з захаваннем патрэбнага тэрміну падачы. У адпаведнасці з заканадаўствам актывісты пазначылі мэта публічнага мерапрыемства, форму выказвання, меркаваную колькасць удзельнікаў і месца правядзення. У паведамленні таксама былі пададзеныя адказныя за правядзенне пікету, за забеспячэнне грамадскага парадку і арганізацыю медыцынскай дапамогі.

Адмова на ўзгадненні акцыі была атрыманая 15 сакавіка.

Актывісты мелі намер правесці пікет супраць ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international