Бабруйск: Журналіст "Бабруйскага кур'ера" будзе абскарджваць рашэнне суда

2013 2013-04-06T14:39:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віктару Качану, журналісту "Бабруйскага кур'ера" мясцовы суд адмовіў у грашовай каменсацыі за нанесеную маральную шкоду. Яго патрабаванні прызналі неабгрунтаванымі, негледячы на тое, што падчас "маўклівых акцый" 2011 года на яго, разам з калегай, былі складзеныя пратаколы, як на ўдзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства. У журналістаў, пры гэтым, былі з сабой пасведчанні і рэдакцыйнае заданне. Тым не менш, кожны з іх правёў у ІЧУ суткі, а пасля адпраўлены на "канвеерны" суд.

Пасля скаргі, пададзенай у бабруйскі суд, з журналістаў "БК" знялі абвінавачванне і адмянілі штраф. Пазней, з мэтай спагнаць грошы за маральную шкоду, пазоў на 10 мільёнаў беларускіх рублёў, супраць УУС Магілёўскага аблвыканкама, падаў толькі Віктар Качан.

-Я не юрыст, каб ацэньваць, наколькі законнае гэтае рашэнне суда, - кажа Віктар Качан. - Суд спаслаўся на тое, што міліцыянты не былі прызнаныя вінаватымі па маёй справе. А таксама на тое, што я быў "затрыманы", а не "арыштаваны", і таму не маю права на кампенсацыю. Суд цалкам скарыстаўся высновамі міліцыянта-юрыста.

Журналіст "Бабруйскага кур'ера" кажа, што будзе ў бліжэйшчы час кансультавацца з юрыстамі, і судзіцца далей.

-У абласны суд падам скаргу, потым, калі не ўбачу вынік, напішу ў ААН. Але пакідаць гэтую справу вось так зусім не хочацца, - адзначае Віктар Качан.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international