У Беларусі будзе створана адзіная сістэма судова-медыцынскай экспертызы

2013 2013-04-05T13:56:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudmedekspertyza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нарада Лукашэнкі па гэтым пытанні з прадстаўнікамі сілавых структур і судоў адбылася 4 красавіка.

Спробы стварыць цэласную структуру прадпрымаліся і раней, аднак тады мэтазгоднасць такога рашэння была пастаўленая пад сумнеў.

Пытанне аб магчымасці стварэння адзінай службы вывучала міжведамасная рабочая група, сфарміраваная па даручэнні Лукашэнкі. Вынікі працы знайшлі адлюстраванне ў праекце ўказа, які прадаставілі падчас нарады 4 красавіка.

Мяркуецца, што новая структура аб'яднае разрозненыя цяпер падраздзяленні цэлага шэрагу дзяржорганаў. Рабочую групу па стварэнні адзінай Дзяржслужбы ўзначаліў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Швед. У сваім дакладзе ён звярнуў увагу на маштабнасць тых функцый, якія выконваюць падраздзяленні: кожны год экспертамі даецца не менш як 350 заключэнняў па розных справах. З удзелам экспертаў, якія штодня нароўні са следчымі заступаюць на сутачнае дзяжурства, праводзіцца каля 150 тысяч аглядаў месцаў здарэнняў, перадае "Беларусь-1".

Экспертныя падраздзяленні сёння функцыянуюць у васьмі розных дзяржаўных структурах. Для некаторых з іх дадзеная дзейнасць з'яўляецца дапаможнай і не прыярытэтнай, да таго ж фінансуецца па рэшткавым прынцыпе. Сярод іншага адмыслоўцы кажуць пра моцны ведамасны ўплыў, адсюль і цэлы комплекс нявырашаных праблем. Расследаванне кожнай пятай крымінальнай справы працягваецца з-за зацягвання тэрмінаў экспертыз.

Падчас нарады было заяўлена, што на першым этапе новая структура будзе падпарадкоўвацца прэзідэнту. Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч прапанаваў, каб далейшы кантроль на сябе ўзялі Савет Міністраў і Міністэрства юстыцый. Аднак Лукашэнка такую прапанову не ўхваліў, настойваючы, што кіраванне павінна ісці ад прадстаўнікоў судовай, а не выканаўчай улады.

Канчатковы праект указа павінен быць распрацаваны на працягу месяца. За гэты час рабочая група павінна адказаць на пытанні, дзе будзе грунтавацца новае ведамства, якой будзе яго структура і колькасць, а таксама назва ўстановы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international