Еўрадэпутат заклікае польскія ўніверсітэты ўзяць на працу Ігара Кузьмініча

2013 2013-04-05T11:49:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuzminich_ihar.jpg
Фота Ігара Кузьмініча — hramadzianin.org

Фота Ігара Кузьмініча — hramadzianin.org

З такой прапановай Марэк Мігальскі звярнуўся да рэктараў польскіх дзяржаўных і прыватных вышэйшых навучальных установаў.

Ён просіць па магчымасці ўладкаваць на працу Ігара Кузьмініча ды іншых навукоўцаў, якіх пераследуе беларуская ўлада. У сваім лісце еўрадэпутат адзначае, што маральным абавязкам палякаў і польскіх інстытутаў з’яўляецца падтрымка дэмакратычных зменаў у Беларусі.

Нагадаем, выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта Ігар Кузьмініч падаў заяву на звальненне на знак пратэсту супраць незаконнага пераследу навукоўцаў за іх грамадскія погляды.

4 красавіка стала вядома, што прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Вячаслаў Швед звольнены з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму. Ён заявіў, што лічыць звальненне палітычным рашэннем — помстай за выдадзеную кнігу “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада”. Раней з універсітэту быў звольнены іншы аўтар кнігі — Андрэй Чарнякевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international