Пракуратура Гомелю не знайшла фактаў парушэньня заканадаўства з боку супрацоўнікаў КДБ

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым гаворыцца ў лісьце пракуратуры гораду, які атрымаў на гэтым тыдні лідэр гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіль Палякоў, паведаміла Радыё Рацыя.

У пракуратуру Палякоў зьвярнуўся 27 лютага з нагоды ціску супрацоўнікаў КДБ на сябра АГП з Гомелю Івана Сяргеева, які навучаецца ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце імя Сухога.

Студэнта 22 лютага запрасілі ў дэканат, дзе зь ім дзьве гадзіны вялі гутарку двое невядомых, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. Пагрозамі яны вымусілі студэнта напісаць пад дыктоўку паперку, у якой малады чалавек абавязваўся не разгалошваць факт гэтай сустрэчы, а таксама інфармаваць гэтых людзей пра справы гомельскай арганізацыі АГП.

Палякоў зазначыў у сваім лісьце ў пракуратуру, што падобныя дзеяньні гомельскіх чэкістаў сталі насіць сыстэмны характар, і папрасіў пракуратуру прыняць меры па прававой абароне сяброў АГП. Але пракурор вобласьці Палавінка не знайшоў нічога незаконнага ў дзеяньнях супрацоўнікаў КДБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international