Штраф за вывешванне сцяга ў Брэсце

2013 2013-04-04T15:12:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста наклала штраф на 18-гадовага Уладзіслава Бароўскага ў памеры 0,5 базавай велічыні (50 тыс. рублёў).

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, такое рашэнне прынята камісіяй 4 красавіка пасля разгляду матэрыялаў адміністрацыйнай справы Бароўскага на падставе ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства).

Справа разглядалася ў камісіі па справах непаўналетніх, бо на момант затрымання і складання пратакола Бароўскаму было яшчэ 17 гадоў, — удакладніў Кісляк.

Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры.

Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста.

У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры, а таксама Хазіахметаву, які заявіў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі яе фатаграфаваў, уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў Маскоўскі РАУС. Шарэнда паведаміў міліцыі, што ён проста гуляў у гэтым раёне горада. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. 20 сакавіка ў Маскоўскім РАУС у дачыненні да Бароўскага і Хазіахметава былі складзены пратаколы паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП.

22 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Шарэнду штраф у 25 базавых велічынь (2,5 млн. рублёў), Хазіахметаву — 10 (1 млн.). Пратакол у дачыненні да Шарэнды быў складзены без яго ўдзелу, і справа ў судзе была разгледжана без яго.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international