Васіль Парфянкоў пакараны штрафам за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду

2013 2013-04-04T13:08:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў ля суда Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 г. (здымак svaboda.org)

Васіль Парфянкоў ля суда Першамайскага раёна Менска 29 траўня 2012 г. (здымак svaboda.org)

Васіль Парфянкоў упершыню пасьля вызваленья з-пад арышту абвінавачаны ў парушэньні ўмоваў прэвентыўнага нагляду. 4 красавіка суддзя Першамайскага суду Менска Юрый Гарбатоўскі пакараў актывіста штрафам у памеры 8 базавых велічынь.

Нагадаем, што палітвязень Васіль Парфянкоў 9 лютага быў вызвалены  з Баранавіцкага  следчага ізалятару №6, на тэрыторыі якога размяшчаецца арыштны дом.

29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці.

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом. 9 жніўня 2012 г. і Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international