Алесь Бяляцкі: “Жыву літаратурай” (відэа)

2013 2013-04-04T12:10:51+0300 2014-02-17T12:52:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

У чаканьні вясны Алесь Бяляцкі  жыве літаратурай. У ліставаньні з сябрамі палітвязень іранізуе наконт колькасьці напісаных ім за апошні час за кратамі нататкаў і распавядае пра крыніцы натхненьня. 

Што ні прачытаю, пра ўсё напісаць хочацца. Бо ведаю, як выйду, тут маё пісаньне і скончыцца. Як заўсёды, ня будзе часу хапаць”.

Алесь распавядае, што зараз дачытвае-смакуе кнігу Сяргея Дубаўца “Майстроўня.Гісторыя аднаго цуду”. “Улічваючы тое, што добрую палову герояў я ведаў і ведаю, яна моцна чапляе мяне. Таму і чытаю па-трошку. А кніжка атрымалася і вельмі душэўная і важная”. І далей Алесь адзначае, што менавіта гэтай кнігай выкліканыя ягоныя нядаўнія нататкі пра беларушчыну.

З паэзіі палітвязень зараз чытае “Выбранае” Эдуарда Акуліна. “І хачу сказаць, што ён – паэт вельмі высокага ўзроўню. Хаця характар у яго няпросты. Як, мабыць, і ва ўсіх творцаў. Добры творца, мабыць, інстыктыўна ставіць сябе ў цэнтры сусьвету. Таму яны ўсе вялікія эгацэнтрысты. А ў іншым выпадку – тады творцы ня будзе”.      

Нагадаем, што нядаўна Эдуард Акулін прэзентаваў песьню, прысьвечаную свайму даўняму сябру Алесю Бяляцкаму – “Узыйду”. Песьня прагучала падчас прэзентацыі кнігі Валера Каліноўскага "Справа Бяляцкага" і кнігі Алеся Бяляцкага "Асьвечаныя беларушчынай" у Бабруйску , непадалёк ад калоніі, дзе ўтрымліваецца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна".

 

Алесь Бяляцкі: “Жыву літаратурай” (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international