Яшчэ адзін супрацоўнік Івацэвіцкага РАУСа затрыманы п’яны за рулём

2013 2013-04-04T09:11:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо другі супрацоўнік Івацэвіцкай міліцыі за апошнія тры месяцы затрыманы п’яным за рулём спецпадраздзяленнем дарожна-патрульнай службы "Страла”.  П’янага за рулём участковага Рэчыцкага сельвыканкама Ўладзіміра Міхнаўца падстрахоўваў цвярозы супрацоўнік ДАІ Івацэвіцкага РАУС Валерый Галавач.

Начальнік галоўнага ўпраўлення службы бяспекі МУС РБ па Берасцейскай  вобласці Алег  Кухарчук падцвердзіў факт затрымання. Ён выказаў упэўненасць, што Уладзімір Міхнавец будзе звольнены, а ў працу Івацэвіцкага РАУС будзе ўнесена пэўная карэкціроўка з боку кіраўніцтва  абласнога ўпраўлення  міністэрства ўнутраных спраў.

Першым п’яным за рулём быў затрыманы цяпер ужо былы першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС падпалкоўнік Васіль Быско.

Грамадзяне Івацэвічаў у такой негатыўнай з’яве вінавацяць намесніка начальніка Івацэвіцкага РАУС па забеспячэнню кадрамі і выхаваўчай рабоце, жонку пракурора Івацэвіцкага раёна Ларысу Колбік. Лічаць, што “спіна” мужа прыкрывае ўсе хібы ў працы Колбік.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international