Праваабаронцы выступілі з заявай наконт узлому сайта магілёўскай «Вясны» (дададзена)

2013 2013-04-04T13:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magiliu-sait.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 2 сакавіка шляхам несанкцыянаванага доступу  на сайце магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» з'явілася публікацыя з пагрозамі ад праваабаронцы Барыса Бухеля незалежнаму журналісту Алесю Буракову. Невядомымі асобамі  ўзламаная бяспека сайта і замененыя паролі доступу да панэлі адміністратара (бэк-офісу). На дадзены момант на праваабарочым інфармацыйным рэсурсе невядомыя размясцілі тры правакацыйных артыкулы, зняць якія пакуль не ўдалося. Апошняя выстаўленая інфармацыя аб выпраўленні сітуацыі таксама несапраўдная.

Апроч таго знішчаная праваабарончая інфармацыя за апошнія два гады. зараз сайт пакуль заблакаваны адміністратарамі.

З гэтай нагоды магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель распаўсюдзілі адмысловую заяву:

"Як вядома, сайт Магілёўскага аддзялення ПЦ “Вясна” нядаўна зазнаў хакерскую атаку, ў выніку якой на пэўны час быў страчаны кантроль над яго зместам.  У якасці галоўнай навіны на сайце былі змешчаны артыкулы, які нібыта напісаў вядомы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Мы не будзем займацца аналізам гэтых тэкстаў ці абвяржэннем іх зместу. Мы лічым патрэбным толькі адзначыць тое, што Барыс Бухель не мае ніякага дачынення да іх  і тое, што “артыкул” быў змешчаны на сайце без нашага ведама.

Мы прыносім прабачэнні наведвальнікам сайту і асабіста нашаму сябру Алесю Буракову, чыё імя было ў негатыўным святле ўзгадана ў змешчаным на сайце “артыкуле”.

Аматарам хавацца за чужымі спінамі мусім сказаць: дзякуй за дармавую рэкламу і прызнанне значнасці нашай работы, але мы расчараваныя вашай прымітыўнасцю. Калі вам насамрэч ёсць што сказаць – кажыце гэта адкрыта. Мы адкрытыя да дыскусіі, і вартыя ўвагі думкі могуць быць змешчаныя на сайце Магілёўскага аддзялення ПЦ “Вясна”. Але любая дыскусія мусіць весціся ў межах прыстойнасці, не кажучы ўжо пра недапушчальнасць злачынных дзеянняў.

Мы заклікаем чытачоў сайту Магілёўскага аддзялення ПЦ “Вясна” надалей карыстацца ім як непадцэнзурнай крыніцай інфармацыі пра праваабарончыя навіны і падзеі ў Магілёўскай вобласці."

Аднаўленнем працы сайта зараз займаюцца адмыслоўцы і неўзабаве кіраванне над ім будзе вернута.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international