Вясна будзе!

2013 2013-04-02T13:09:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubinshtein.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лев Рубинштейн.

Лев Рубинштейн.

Па просьбе The New Times вядомы паэт і публіцыст Леў Рубінштэйн склаў спіс з сямі ключавых слоў нашага часу. Характэрна, што слова «вясна» паэт апісвае не толькі як кліматычную пару года. Дастаткова знакавыя для грамадзянскай супольнасці паняцці былі вызначаны ў наступным парадку:

1. Пратэст
2. Годнасць
3. Самапавага
4. Свабода
5. Пуцін
6. Супраціў
7. Вясна

Апошняе вызначэнне Леў Рубінштэйн ахарактарызаваў наступным чынам: “І нарэшце, нельга ўпусціць з-пад увагі такое цалкам апраўданае цяперашнімі сезоннымі абставінамі слова, як “вясна, у сілу не столькі нават кліматычных, колькі гістарычных абставінаў якое стала такім сакральным і такім жаданым для ўсіх нас. Тая сумная акалічнасць, што вясна ў нашых шыротах заўсёды фатальна спазняецца, заўсёды не паспявае за “агульначалавечым” календаром, кожны раз ўганяе калі не ў тугу, то ў устойлівую меланхолію. Але непахісная, хоць часам і няцвёрдая, упэўненасць у тым, што яна ўсё роўна наступіць, надае сіл і стымулаў жыць далей. Вясна будзе!”

 

Леў Рубінштэйн - вядомы расійскі паэт, крытык і публіцыст. У лютым 2013 запісаў для праекту «Супраць гамафобіі» відэазварот ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці. У сакавіку 2013 прымаў удзел у серыі адзіночных пікетаў за вызваленне удзельніц Pussy Riot.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international