Чаго мы не ведаем пра смяротнае пакаранне? Запрашаем журналістаў на трэнінг 13 красавіка!

2013 2013-04-02T09:47:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні журналісты змогуць атрымаць падчас трэнінгу 13 красавіка, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Удзел у трэнінгу возьмуць былыя зняволеныя, прадстаўнікі праваабарончых і рэлігійных аб’яднанняў, журналісты з імем і досведам працы ў тэме.

Для рэгістрацыі на трэнінг дашліце, калі ласка, на адрас life@baj.by сваё імя, прозвішча, тэлефон і назву выдання, з якім Вы супрацоўнічаеце. Па ўсіх пытаннях дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(029) 138-57-96.

Пачатак трэнінгу 13 красавіка (субота) у Мінску аб 11 гадзіне. Прадугледжваецца перапынак на абед і кава-паўзы. Запрашаем далучацца!

Запрашаем таксама і рэгіянальных журналістаў!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international