«Раёнка» пазбавіла Мікалая Аўтуховіча званьня ўдзельніка вайны ў Аўганістане

2013 2013-04-02T09:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ваўкавыская раённая газэта «Наш час» апублікавала сьпіс ураджэнцаў раёна, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Аўганістане. Не аказалася ў гэтым сьпісе толькі прозьвішча палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.

Сьпіс ураджэнцаў Ваўкавышчыны, якія ўдзельнічалі ў Аўганскай вайне, надрукаваны ў газэце пад загалоўкам «Памятаем. Ганарымся». На сайце рэдакцыі пачалі друкавацца і біяграфіі ўдзельнікаў вайны ў Аўганістане.

Аднак у гэтых публікацыях няма ні прозьвішча Аўтуховіча, ні інфармацыі пра тое, што ён служыў у Аўганістане, ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, дзьвумя медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

Мікалай Аўтуховіч служыў кіроўцам у ракетных войсках у Саратаўскай вобласьці Расеі. Скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Аўганістане.За ахову моста пад Кандагарам ды ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі: «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

15 кастрычніка 2005 г. быў зьняволены за ўхіленьне ад выплаты падаткаў і за прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі і ліцэнзіі. Асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на 3,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. У студзені 2008 г. зьняволеньне было замененае папраўчымі работамі на месцы жыхарства. Па вызваленьні працаваў кіроўцам у Ваўкавыску.

8 лютага 2009 г. быў зьняволены разам зь Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international