Затрыманыя на “Дні Волі” украінцы, знялі відэа пра сваё падарожжа ў Беларусь

2013 2013-04-02T09:29:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spivpraca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрнэце з’явіўся відэа-ролік, які знялі затрыманыя на “Дні Волі” у Мінску сябры ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”. На відэа можна ўбачыць усё іхняе падарожжа з Украіны ў Беларусь і вяртанне на Радзіму пасля затрымання на акцыі.

Нагадаем, што пасля 24 сакавіка пасля заканчэння дазволенага ўладамі шэсця і мітынгу да “Дня волі” у Мінску былі затрыманыя трое сяброў “Нацыянальнага Альянса”. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.  На наступны дзень Юлія Грышчук і Юлія Слівінская былі асуджаныя на адны суткі арышту і вызваленыя з-пад варты ў судзе. Назар Зеліноўскі як непаўналетні быў таксама вызвалены. Пытанне пра іх дэпартацыю яшчэ вырашаецца ў міграцыйнай службе. 

Паездка ўкраінцаў на “Дзень Волі” праходзіў ў межах праекта “Украінская прысутнасць”, які ажыццяўляе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У рамках праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і паднімаюць на розных акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, украінскія сцягі.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”.

 

Затрыманыя на “Дні Волі” украінцы, знялі відэа пра сваё падарожжа ў Беларусь

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international