У Баранавічах прайшоў стыхійны мітынг прадпрымальнікаў

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дробныя прадпрымальнікі, якія працуюць на Баранавіцкім рынку, сабраліся 17 сакавіка насупраць будынку адміністрацыі рынку й падаткавай інспэкцыі на стыхійны мітынг. Гандляры патрабавалі адмяніць прэзыдэнцкі указ №760, паводле якога індывідуальным прадпрымальнікам забаронена наймаць на працу несваякоў.

Як паведаміла “Радыё Свабода”, супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным, якія прысутнічалі на месцы правядзеньня мітынгу, патрабавалі, каб прадпрымальнікі спынілі сваю акцыю ды разышліся. Яны прапанавалі абраць дэлегатаў і накіраваць іх на перамовы ў адміністрацыю рынку й падаткавую інспэкцыю.

Прадпрымальнікаў не задаволіла такое разьвіцьцё падзеяў, і яны паабяцалі, што найбліжэйшым часам зноў зьбяруцца на мітынг. Свае патрабаваньні яны выклалі на паперы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international