Віцебскія актывісты хочуць ведаць планы выкарыстання парку, каб ім не маглі адмаўляць у правядзенні акцый

2013 2013-04-01T14:52:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebski-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля адмовы Першамайскай раённай адміністрацыі на правядзенне мітынгу ў Дзень Волі ў сувязі з "занятасцю" Парка імя 30-гаддзя ВЛКСМ пад спартовыя мерапрыемствы, дэмакратычныя актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў просяць пазнаёміць іх з усім гадавым планам выкарыстання гэтага парку. З такой просьбай яны звярнуліся ў Віцебскі гарвыканкам. А ў адміністрацыю Першамайскага раёну падалі яшчэ 2 заяўкі на  масавыя мерапрыемствы.

Аднапартыец Мікалая Статкевіча, віцебскі сацыял-дэмакрат Аляксей Гаўруцікаў асабіста схадзіў у Парк  імя 30-гаддзя ВЛКСМ, дзе раённымі ўладамі была забаронена акцыя 25 сакавіка:

"Нам сказалі, што якраз 25 сакавіка ў гэтым парку запланаваныя спартовыя спаборніцтвы. Але ніводнага спартоўца ў Дзень Волі я там не сустрэў. Калі пацікавіўся, што здарылася, то ў адміністрацыі спартовага комплексу "Камсамолец" сказалі: "Спаборніцтвы адмянілі". Як высветлілася, ужо пасля таго, як нам адмовілі па прычыне "заятасці" парку, але яшчэ за тры дні да замоўленага намі мерапрыемства, а менавіта 22 сакавіка, аддзел культуры, спорту і турызму адмяніў спаборніцтвы " у сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я і вырубкай дрэваў у парку". Але да нас так ніхто і не звярнуўся, хаця галоўная падстава для адмовы "адмянілася".

Аляксей Гаўруцікаў і другі заяўнік масавай акцыі на Дзень Волі, кіраўнік абласной структуры Руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў маюць падставы меркаваць, што раённыя чыноўнікі былі з імі не зусім шчырыя, калі прымалі рашэнне пра адмову.

"Таму, каб болей не паўтараліся падобныя сітуацыі, і ў нас не было падставаў падазраваць работнікаў раённай адміністрацыі ў розных хітрыках, мы просім Віцебскі гарвыканкам пазнаёміць нас з зацверджаным планам мерапрыемстваў у  Парку  імя 30-гаддзя ВЛКСМ. Лічым, што наша просьба мусіць быць задаволена, бо гэтае месца – афіцыйна вызначаная тэрыторыя для правядзення масавых мерапрыемстваў", -- гаворыць Хрыстафор Жаляпаў.

У чаканні адказаў ад раённых уладаў спадары Жаляпаў і Гаўруцікаў падалі заяўкі яшчэ на 2 масавыя акцыі ў гэтым парку. 12 красавіка яны мяркуюць правесці мітынг супраць збяднення беларускага народа і ў падтрымку палітвязняў, а 26 красавіка – мітынг з нагоды 27-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.   

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international