viasna on patreon

ЛГБТ-праваабаронцу Сяргея Андросенку распранулі пры мытным даглядзе, а затым забралі пашпарт

2013 2013-03-29T07:52:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/androsenka-gudagaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Андросенка ў Гудагаі.

Сяргей Андросенка ў Гудагаі.

Увечары 27 сакавіка, калі беларускі ЛГБТ-актывіст Сяргей Андросенка вяртаўся з Вільні, на станцыі Гудагай яго высадзілі з цягніка Вільнюс - Мінск. Спачатку 2 мытнікі і асоба ў цывільным ажыццявілі мытны дагляд рэчаў актывіста. Яго рэчы, заплечнік, ноўтбук, нават часопіс «Sexus», які выдаецца «Белгазета», падвергнуліся ўважліваму агляду.

 Праз гадзіну ад начальніка Ашмянскай мытні Нівяркевіча І. прыйшло ўказанне на асабісты мытны дагляд. Сяргея Андросенку распранулі да майткоў, старанна праверыўшы вопратку і абутак актывіста на наяўнасць «забароненых і абмежаваных да перамяшчэння тавараў». Але як і пры мытным аглядзе пры асабістым даглядзе ў Андросенка не было выяўлена "тавараў, утоеных ад мытнага кантролю, забароненых і абмежаваных да перамяшчэння».
Пасля мытнага кантролю актывісту выдалі копіі актаў і пашпарт, і як быццам, адпусцілі, але на выхадзе з залы мытнага надгляду актывіста сустрэў іншы супрацоўнік мытні і папрасіў прайсці з ім у іншы будынак для вырашэння “тэхнічнага пытання”. У Сяргея Андросенка зноў забралі пашпарт, спачатку актывіста завялі ў адзін пакой, затым у іншы. Адзін з прыязных супрацоўнікаў нават прапанаваў актывісту гарбаты, паведаміўшы, што пашпарт у Андросенка адбіраюць, так як ён лічыцца ў базе дадзеных несапраўдных дакументаў.

Забраць Андросенку са станцыі Гудагай прыехаў намеснік амбасадара Нідэрландаў у Варшаве, які як-раз у гэты час знаходзіўся з афіцыйным візітам у Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства