Зварот экс-кандыдатаў у Брэсцкі абласны Савет да старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў Уладзімір Малей, Сяргей Вакуленка і Уладзімір Вялічкін зьвярнуліся са зваротам да старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь.

Падставай для звароту паслужыў той факт, што падчас выбарчай кампаніі да іх звярнуўся шэраг маладых людзей, якія 16 кастрычніка 2006 году былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і пазьней пакараныя адміністратыўнымі штрафамі ад 620.000 да 1.550.000 рублёў суддзёй Ленінскага раёну г.Брэста.

Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў лічаць, што пры вынясеньні пастановы аб прыцягненьні моладзі да адказнасьці суддзя не спасылалася на які-небудзь Закон, які дапускае абмяжоўваньне выказваць сваі погляды, шукаць і атрымліваць усялякага рода інфармацыю.

У сваім адказе на скаргі прыцягнутых да адказнасьці старшыня Брэсцкага абласнога суда Сучок Т.І. спасылаецца на Закон Рэспублікі Беларусь “Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях і пікетаваньні”. У той самы час гэтага Закона ў дзяржаўным рэестры Рэспублікі Беларусь няма. Такім чынам старшыня Брэсцкага абласнога суда падчас разгляду скаргаў маладых людзей прымяніла не дзеючую норму права.

Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў лічаць, што ўжываньне сілы супраць моладзі ў г.Брэсьце сьведчыць аб тым, што маюць месца парушэньні правоў чалавека на свабоду сходаў і распаўсюд інфармацыі, што супярэчыць Міжнародным нормам, якія падпісала Рэспубліка Беларусь.

Для Беларусі Берасьцейшчына з’яўляецца брамай у Эўропу і супрацоўнічае з многімі краінамі. Парушэньні правоў чалавека ў Брэсцкім рэгіёне шкодзіць добрасуседскім адносінам з краінамі Эўразьвязу.

У апошнім спадзяваньні на справядлівасьць і незалежнасьць Беларускай судовай сістэмы экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў зьвяртаюцца да старшыні Вярхоўнага суду з просьбай праверыць законнасьць судовых пастановаў суддзі Маскоўскага раёну г. Брэста ад 15.11.2006 г. у дачыненьні да Ярмака Анатоля Анатолевіча, Шарэнды Андрэя Аляксандравіча, Бельскай Кацярыны Сяргееўны, Боўбеля Юрыя Аляксеевіча, Берсан Ганны Міхайлаўны, Пашко Юліі Мікалаеўны, Прадун Дзяніса Аляксандравіча.

Як паведамлялася раней, экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў Уладзімір Малей, Сяргей Вакуленка і Уладзімір Вялічкін зьвярнуліся да Канстанціна Сумара, як старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту і дэпутата Савету Рэспублікі, з просьбай прыняць меры да дзяржаўных служачых па недапушчэньню парушэньняў правоў чалавека і забесьпячэньні законных правоў і інтарэсаў грамадзян.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international