Запрашаем на прэс-канферэнцыю!

2013 2013-03-28T18:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў панядзелак, 1 красавіка, запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю, падчас якой будуць прэзентаваныя штогадовы агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе”, а таксама  “Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.

Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе” падрыхтаваная на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з іншых крыніцаў.

Даследванне  “Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь” ахоплівае перыяд часу ад прэзідэнцкіх выбараў 2010 года да сённяшніх дзён і падрыхтаванае  Праваабарончым цэнтрам “Вясна”  ў супрацоўніцтве з вопытным экспертам,  юрыстам з вялікай адвакацкай практыкай Паўлам Сапелкам.

Праваабаронцы таксама дадуць ацэнку бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, адкажуць на пытанні прадстаўнікоў СМІ.

Удзельнікі – намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, юрыст Павел Сапелка.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца на новым офісе ПЦ “Вясна” па адрасе: г. Менск, вул. Мяржынскага, 8-26.  Пачатак – у 11-00.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне: (017) 280-23-11. 

 

Праваабарончы цэнтр "Вясна": схема

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international