Суд па справе МХД супраць Мінюста пройдзе 9 красавіка

2013 2013-03-27T12:27:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maryna-khomicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

Старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч

26 сакавіка ў Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханні па справе нерэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі ГА "Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў".

Само ж судовае паседжанне пройдзе 9 красавіка, паведаміла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч. Паводле яе словаў, прадстаўнік Мінюста ў судзе Харытонаў паводзіў сябе вельмі непаважліва і нахабна.

Цікава, што Мінюст, які заяўляе аб парушэнні МХД правілаў напісанная вялікіх літараў, што быццам бы ёсць падставай для адмовы ў рэгістрацыі, сам робіць арфаграфічныя памылкі (гл. фота).

Прэс-служба БХД удакладняе, што для адмовы Мінюст знайшоў тры падставы.

Першая з іх заключаецца ў  тым, што, заснавальнікі ў дакументах нібыта напісалі несапраўдныя дадзеныя пра свае месцы працы, а значыць, яны не прысутнічалі на ўстаноўчым сходзе. У спіс тых, хто нібыта падаў несапраўдныя звесткі, патрапіла і намесніца старшыні МХД Вольга Кавалькова, якая была сакратаркай сходу.

Другая прычына для адмовы – дакументы, якія патрабаваў Мінюст насуперак заканадаўству і якія МХД адмовілася прадстаўляць, у тым ліку дамова з арандатарам памяшкання. 

Трэцяя прычына - ставаральнікі МХД у статуце арганізацыі парушылі закон Рэспублікі Беларусь аб правапісе беларускай мовы, у прыватнасці параграфы 33 і 63 пра напісанне вялікіх літар і двукоссяў у назве арганізацыі.

Устаноўчы з'езд арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" прайшоў у Мінску 3 лістапада 2012 года. На ім прысутнічалі 60 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Паводле статуту МХД з'яўляецца рэспубліканскім моладзевым грамадскім аб'яднаннем, якое аб'ядноўвае грамадзян для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных ды іншых правоў.

Адмова Мінюста у рэгістрацыі МХД

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international