МЗС Літвы: Улады Беларусі не ўлічваюць інтарэсы простых людзей

2013 2013-03-27T12:08:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Так у знешнепалітычным ведамстве Літвы пракаментавалі чарговую затрымку з падпісаннем Беларуссю дамовы аб Малым памежным руху.

Адтэрміноўка ўвядзення ў дзеянне дамовы аб Малым памежным руху ў літоўскім МЗС лічаць “чарговымі страчанымі магчымасцямі”. Гэтую пазіцыю Еўрарадыё выказаў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас:

“На гэта мы глядзім як на яшчэ адну страчаную магчымасць і мы будзем вяртацца да гэтай тэмы. Спадзяемся, што гэта праца будзе працягнутая і, магчыма, акурат падчас літоўскага старшынства ў Еўрасаюзе (старшынства ў Еўрасаюзе да Літвы пераходзіць 1 ліпеня сёлета — Еўрарадыё) яна прынясе вынік”.

Нагадаем, дамова аб Малым памежным руху дае магчымасць жыхарам 50-кіламетровай зоны па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы без віз ездзіць у Беларусь і Літву. Дарэчы, у гэтую “безвізавую” зону трапляюць Вільня і Гродна.

Між тым, 23 сакавіка прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што Малы памежны рух з Польшчай бліжэйшым часам уводзіць не плануецца ўвогуле “з-за антыбеларускай пазіцыі ўрада Польшчы”, а што тычыцца Літвы, то пакуль “вывучаецца вопыт, звязаны з рэалізацыяй такога пагаднення з Латвіяй”. І пакуль гэты працэс не завершаны, Малы памежны рух з Літвой уведзены не будзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international