Ніна Багінская ў судзе страціла прытомнасьць

2013 2013-03-26T23:38:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Маскоўскім судзе Менску 26 сакавіка судзілі грамадзкую актывістку Ніну Багінскую.

Яе затрымалі ў Дзень Волі за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам ля Чырвонага касьцёлу. Гэта традыцыйная малітва, якую ля скульптуры арханёла Міхала традыцыйна праводзяць сваякі палітзьняволеных й грамадзкія актывісты.

25 сакавіка яны маліліся ў гонар 95-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ніна Багінская разгарнула бел-чырвона-белы сьцяг. Але ў яе яго адабралі супрацоўнікі міліцыі. Актывістку затрымалі й адвезьлі ў Маскоўскі РУУС. Там у яе забралі сьцяг і пашпарт, а саму адпусьцілі да раніцы.

26 сакавіка 10-й гадзіне Ніна Багінская прыйшла ў Маскоўскі РУУС, дзе ёй меліся аддаць пашпарт. Але замест гэтага на яе склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 — за несанкцыянаванае правядзеньне масавай акцыі.

Увесь дзень 67-гадовая актывістка знаходзілася ў райаддзеле міліцыі. Ёй забаранялі тэлефанаваць сваякам і знаёмым. А 17-й гадзіне яе павезьлі судзіць у суд Маскоўскага раёну. Супраць Ніны Багінскай сьведчыў міліцыянт Аляксандар Давыдзік.

Неўзабаве пасьля пачатку працэсу спадарыня Багінская страціла прытомнасьць.

Хуткая забрала яе ў 5-ты шпіталь сталіцы. Адтуль а 21-й гадзіне Ніну Багінскую адпусьцілі дахаты.

Актывістка кажа, што ў судзе ёй вярнулі пашпарт. Але яна ня ведае, ці скончыўся працэс над ёю й якім чынам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international