Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да Генеральнага пракурора

2013 2013-03-26T16:00:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк просіць праверыць працу міліцыі ў Віцебскай вобласці ў сувязі з тым, што затрыманыя за адміністрацыйныя правапарушэнні Леанід Аўтухоў і Канстанцін Смолікаў утрымліваліся пад вартай да суда больш за 48 гадзін.

Нагодай да звароту стала затрыманне ў Віцебску 22 сакавіка актывістаў Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Канстанціна Смолікава міліцыяй за распаўсюд запрашэнняў на Дзень Волі. Яны ўтрымліваліся пад вартай больш за 48 гадзін, што ў сваю чаргу было парушэннем Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, а а менавіта часткі 2 артыкулу 11.2, дзе гаворыцца:  «Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, здзяйсненне якога цягне адміністрацыйны арышт ці дэпартацыю, разглядаецца ў дзень атрымання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні і іншых матэрыялаў справы, але не пазней за сорак восем гадзін з моманту адміністрацыйнага затрымання, калі такое затрыманне было здзейсненае і асоба затрыманага ўстаноўленая».

Яшчэ 24 сакавіка праваабаронца напісаў заяву пра гэта  на імя  начальніка Кастрычніцкага РАУС, а таксама ва ўправу МУС Віцебскага аблвыканкаму і міністру ўнутраных спраў, аднак затрыманых з-пад варты не адпусцілі. Яны да 25 сакавіка ўтрымліваліся ў ІЧУ

25 сакавіка Канстанцін Смолікаў і Леанід Аўтухоў былі прызнаныя вінаватымі парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і пакараныя суддзёй Інай Грабоўскай на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international