viasna on patreon

У Магілёве спецыяльным дыпломам адзначылі інтэрнат, куды не пускалі зборшчыкаў подпісаў

2013 2013-03-26T14:34:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па выніках гарадскога агляду-конкурсу на званне інтэрната “высокай эстэтыкі і культуры” першае месца заняў інтэрнат па вуліцы Касманаўтаў, 45. Начальнік дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага дачэрняга жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства (ДУКДЖЭП) Павел Шышоў, якому падуладны дадзены інтэрнат, атрымаў ад кіраўніка гарвыканкама Станіслава Барадаўкі адпаведны дыплом.

Нагадаем, што падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года ў дадзены інтэрнат не пускалі актывістку Валянціну Шчэтнікаву, якая збіра подпісы ў падтрымку дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты па “Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85” Уладзіміра Пунчанкі.

Акрамя таго, у дадзеным інтэрнаце пры зборы подпісаў за праўладнага кандыдата ў дэпутаты, пракурора па Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча, выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Першы раз подпісы ў яго падтрымку збіралі камендантка інтэрната і выхавальніца. Аднак пасля таго, як актывіст Беларускай сацыял-дэмакратчнай партыі (Грамады) Мікалай Залозны заваўжыў, што ў іх няма пасведчанняў сябраў ініцыятыўнай групы Эдуарда Сянкевіча, подпісы сабралі наноў. Другі раз іх ужо збіралі рэальныя члены ініцыятыўнай групы.

Сам жа Мікалай Залозны, які працаваў у ДУКДЖЭП сантэхнікам пад кіраўніцтвам Паўла Шышова, быў звольнены з працы за сяброўства ў апазіцыйнай партыі і ўваходжанне ў склад ініцыятыўнай групы апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты Леаніда Падбярэцкага.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства