Збіты міліцыянтамі вартаўнік Сарочык знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

2013 2013-03-26T12:42:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vartaunik-vasil-saroczyk.jpeg
Вартаўнік Васіль Сарочык

Вартаўнік Васіль Сарочык

Збіты вартаўнік менскай аўтастаянкі Васіль Сарочык пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, якія на працягу доўгага часу знаходзіліся на праверцы ў органах пракуратуры і Следчым камітэце Беларусі.

Але, як паведаміў дырэктар прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформа іннавэйшн" Андрэй Бандарэнка, Сарочыку разам з адвакатам усяляк перашкаджаюць знаёміцца з матэрыяламі справы.

– Васілю Сарочыку паведамілі, што ён можа азнаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы. Разам з адвакатам пайшлі на азнаямленне, аднак у Следчым камітэце ўсяляк перашкаджаюць у азнаямленні з матэрыяламі крымінальнай справы і не даюць магчымасці адксеракапіраваць альбо сфатаграфаваць матэрыялы і прымушаюць Сарочыка ў ручную перапісваць гэтыя матэрыялы.

Інцыдэнт з Васілём Сарочыкам адбыўся 14 лістапада мінулага года. Паводле яго слоў, у пункт аховы аўтастаянкі прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі, адзін з якіх быў у цывільным. Не прад'яўляючы дакументаў і нічога не тлумачачы, яны загадалі вартавому ехаць у Ленінскі РУУС Менска. Па словах Сарочыка, дапытвала яго, оперупаўнаважаны Багданоўская, яна надзела на яго кайданкі і стала збіваць, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт. Збіты вартаўнік звярнуўся за дапамогай у пракуратуру, якая накіравала матэрыялы ў Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international