Улады абвінавацілі салігорскую арганізацыю ТБМ у пазастатутнай дзейнасці

2013 2013-03-26T07:19:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1logo_tbm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спробу Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” адзначыць Дзень Волі мясцовыя ўлады ацанілі як пазастатутную дзейнасць.

Яшчэ напачатку сакавіка сябры салігорскай суполкі ТБМ, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды іншых арганізацый, звярнуліся да старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага з прапановай аб адзначэньні 95-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі грамадскасці прасілі ва ўладаў невялікую залу для правядзення мерапрыемства з гэтай нагоды. Як паведамляе сайт САЛІГОРСК.org, у звароце таксама выказвалася жаданне аб прысутнасці на сустрэчы і прадстаунікоў мясцовай улады.

Просьбу аб прадстаўленні памяшкання для сходу з нагоды Дня Волі чыноўнікі не задаволілі. Больш за тое, старшыня Салігорскага райвыканкаму ў сваім адказе вырашыў нагадаць, што “дзейнасць Салігорскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” павіна ажыццяўляцца згодна Статуту аб’яднання”. З адказу галоўнага чыноўніка раёну вынікае, што спроба ТБМ адзначыць 95-я ўгодкі з дня абвяшчэння БНР не трапляе пад статутную дзейнасць і не з’яўляецца “культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сферы захавання, адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international