Новыя затрыманьні ў Віцебску

2013 2013-03-25T19:36:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісты БХД і Партыі БНФ затрыманыя ў Віцебску каля будынка суду Кастрычніцкага раёну, дзе праходзіць працэс над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. 

Як паведаміла каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты спачатку прыйшлі ў Парк чыгуначнікаў, дзе зьбіраліся правесьці мерапрыемства да Дня Волі. Калі даведаліся, што ў гэты момант у судзе Кастрычніцкага раёну праходзіць суд над актывістамі Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым, то вырашылі падтрымаць іх. Актывісты рушылі да суду: частка на машыне, частка на грамадзкім транспарце. Аднак, не праехаўшы і 300 мэтраў, аўто, у якім ехалі актывісты, было спынена ДАІ, паведаміла Тацяна Севярынец карэспандэнту Свабоды:

«Нас трымаюць ужо каля гадзіны. На кіроўцу склалі пратакол нібыта за парушэньне правілаў дарожнага руху. Мы з Аленай Шабуняй знаходзімся ў аўто. Тут шмат заўваг, што мы не прышпіліліся на заднім сядзеньні».

Тацяна Севярынец сказала, што ёй паступілі смс-паведамленьні ад двух актывістаў, якія накіраваліся грамадзкім транспартам да суду, аб затрыманьні Стаса Лаўрэнава і Аляксея Кішчука. Іх трымаюць у Кастрычніцкім РАУСе Віцебску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international