У Хоцімску Дзень Волі адзначылі на заснежаным стадыёне (фота)

2013 2013-03-25T17:42:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-dzen-voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” і Партыі БНФ адзначылі Дзень Волі 25 сакавіка пікетам на мясцовым стадыёне, цалкам заваленым снегам.

“Мы падавалі заяўку на правядзенне пікету ў Хоцімскі райвыканкам, аднак чыноўнікі да сённяшняга дня не далі нам ніякага адказу на гэты конт, - кажа хоцімскі актывіст Валерый Каранкевіч. – Тады я асабіста наведаў райвыканкам і папярэдзіў нашых чыноўнікаў, што 25 сакавіка мы ўсё роўна правядзём пікет у вызначаным для правядзення масавых мерапрыемстваў рашэннем райвыканкама месцы. Няхай людзі пабачаць, што гэтае месца для масавых мерапрыемстваў у нашым гарадскім пасёлку проста патанае ў снезе”.

Па словах Валерыя Каранкевіча, пікет у Хоцімску быў не вельмі працяглым, ніякіх перашкод з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў не было. Пасля заканчэння пікетавання мясцовыя актывісты “Гавары праўду” і Партыі БНФ зладзілі святочную вечарыну, прымеркаваную да 95-й гадавіны абвяшчэння БНР.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international