Марафонскі забег у Брэсце аб’яднаў і вайскоўцаў, і праваабронцаў (фота)

2013 2013-03-25T16:35:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-marafon-malej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце адбыўся традыцыйны марафонскі забег, прысвечаны памяці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. У ім прымалі ўдзел вучні, вайскоўцы і праваабаронцы з розных гарадоў рэспублікі. Сярод удзельнікам звярнуў на сябе ўвагу ветэран-марафонец праваабаронца Уладзімір Малей. Ён бег 12-кіламетровую дыстанцыю ў майцы з выявай палітвязня Алеся Бяляцкага і з бел-чырвона-белым сцягам у руках. Маральную падтрымку сябру аказваў другі брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Выдзяляліся сярод бегуноў і іншыя прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці. Яны былі апрануты ў майкі з выявамі Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга. Актывісты прысвяцілі прабег 95-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Па словах Уладзіміра Вялічкіна, марафонскі забег, прысвечаны і воінам –інтэрнацыяналістам, і святу Незалежнасці і ўдзел у ім праваабаронцаў і дэмакратычных актывістаў сімвалізуе тое, што ў незалежнай Беларусі ўсе людзі могуць быць аб’яднанымі агульнай ідэяй і дзеяннямі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international