Журналіст “Вольнага горада” паскардзіўся на КДК у пракуратуру

2013 2013-03-25T16:10:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vlasenka-siargej-krychau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эканамічны аглядальнік незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій накіраваў заяву ў пракуратуру Магілёўскай вобласці. Ён просіць, каб пракуратура праверыла факт парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь з боку Крычаўскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю і вынесла прадпісанне для яго ўхілення.

Падставай для звароту журналіста газеты “Вольны горад” у пракуратуру паслужыў той факт, што Крычаўскі міжраённы КДК прыслаў фактычную адпіску на папярэдні зварот Мікалая Гердзія ў гэту ўстанову с просьбай праверыць шматлікія факты парушэнняў і безгаспадарчасці ў шэрагу арганізацый і ўстаноў Крычаўскага раёна. Да свайго звароту ў міжраённы КДК журналіст прыклаў пяць артыкулаў з газеты “Вольны горад”, дзе выкладзены канкрэтныя факты грубых парушэнняў з боку кіраўнікоў шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый. Замест таго, каб правесці праверку і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, старшыня Крычаўскага міжраённага КДК Сяргей Власенка прыслаў адпіску, што “інфармацыя прынятая да ведама”.

Мікалай Гердзій кажа, што з дапамогай заявы ў пракуратуру ён хоча прымусіць працаваць і выконваць свае службовыя абавязкі супрацоўнікаў Крычаўскага міжраённага КДК.

“Я сёння адаслаў гэту заяву ў пракуратуру Магілёўскай вобласці, - кажа Мікалай Гердзій. – Шчыра кажучы, у мяне няма вялікіх спадзяванняў, што абласная пракуратура прымусіць наш міжраённы КДК  разабрацца з фактамі шматлікіх парушэнняў і безгаспадарчасці, якія маюць месца ў Крычаўскім раёне. Аднак у гэтым выпадку я буду скардзіцца ў вышэйшыя інстанцыі, у Генпракуратуру.

Наогул, мяне здзіўляе пазіцыя Крычаўскага міжраённага КДК. Здавалася б, газета “Вольны горад” нашмат спрашчае іхнюю працу – бяры газетныя матэрыялы, правярай выкладзеныя ў іх факты парушэнняў і карай вінаватых у безгаспадарчасці кіраўнікоў, якія прыносяць дзяржаве значны ўрон. Дык не, чамусьці ўсе гэтыя факты старанна замоўчваюцца, ніякай рэакцыі з боку кантралёраў на шматлікія парушэнні няма”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international