viasna on patreon

Гомель: ва універсітэце правяраюць – ці не трапіў хто са студэнтаў на святкаванне Дня Волі ў Мінску

2013 2013-03-25T10:39:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выкладчыкам – куратарам груп Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Ф.Скарыны раніцай 25 сакавіка было загадана праверыць наяўнасць усіх студэнтаў у групах і высветліць – ці не ездзіў хто 24 сакавіка на святкаванне Дня Волі ў Мінску, і ці не прагульвае сёння з-за гэтага заняткі. Аб гэтым распавёў адзін з выкладчыкаў. Ён падкрэсліў, што загад звязаны менавіта са святкаваннем Дня Волі. Таксама выкладчыкаў прасілі даведацца – ці не трапіў хто са студэнтаў пад затрыманне ў Мінску (нагадаем, 24 сакавіка на святкаванні Дня волі былі затрыманы восем чалавек).

У Гомелі Дзень Волі дэмакратычная супольнасць святкуе 25 сакавіка. Тут адбудзецца шэраг мерапрыемстваў – размяшчэнне на магіле дезяча беларускага нацыянальнага руху Цімоха Вострыкава памятнай шыльды на беларускай мове, ускладанне кветак да месца, дзе жыла дзеячка БНР Палута Бадунова. Таксама плануецца правядзенне публічнай лекцыі па гісторыі беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст, выступ Андруся Мельнікава - вядомага гомельскага барда.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства