viasna on patreon

Дзень Волі пад знакам 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР (ан-лайн)

2013 2013-03-24T15:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voli-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менгарвыканкам дазволіў удзельнікам святкавання 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначыць 24 сакавіка Дзень Волі ў змененым фармаце: збор у 12-00 на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік». Заяўнікі ж прапаноўвалі збірацца каля Батанічнага саду. Таксама забаронена карыстацца гістарычнай сімволікай і транспарантамі.

З месца збору калона накіруецца па вуліцы Сурганава ў Парк дружбы народаў (Бангалор), дзе адбудзецца святочны мітынг.

У рэгіёнах святкаваць Дзень Волі будуць на свой страх і рызыку. Адмоўлена заяўнікам у правядзенні мерапрыемстваў ў Віцебску, Магілёве, Гародні, Баранавічах, Слоніме ды некаторых іншых гарадах.10-00. Вялікая частка тэрыторыі каля кінатэатра “Кастрычнік” агароджаная, там ідуць рамонтныя працы, выкапаны вялікі катлаван. Гэта істотна будзе замінаць збору ўдзельнікаў святкавання.

10-10. Па дарозе з Полацку затрыманы прыхільнік Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Уладзімер Капелькін, якому на днях споўніцца 18 гадоў.

Маршрутку, у якой Капелькін накіроўваўся ў Менск, спыніла ДАІ на выезьдзе з Полацку. У яе ўвайшоў чалавек у цывільным. Між тым іншы актывіст БХД, які таксама накіроўваўся на Менск, паехаў надалей.

Зараз Уладзімір Капелькін знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку, паведамляе "Радыё Свабода".

11-55. На пляцоўцы перад кінатэатрам “Кастрычнік”, якая агароджаная турнікетамі, - першыя сотні ўдзельнікаў. Сярод іх заяўнікі мерапрыемства Аляксей Янукевіч і Віталь Рымашэўскі. Бачныя бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама сцяг БХД.

12-06. Асобы ў цывільным у падземным пераходзе каля кінатэатру затрымалі жанчыну з відэакамерай. Праваабаронцы мяркуюць, што гэта журналістка. Яе прозвішча зараз высвятляецца.

12-15. Затрыманая жанчына, як высветлілася, - супрацоўніца газеты “Наша ніва” Таццяна Гаўрыльчык. Нібыта, яна здымала на камеру супрацоўнікаў міліцыі.

12-20. Праваабаронцы налічваюць каля трох соцен удзельнікаў святкавання Дня Волі. Паболела сцягоў і транспарантаў. Супрацоўнікі міліцыі паводзяць сябе карэктна.

 12-30. Калона па праспекце Незалежнасці рушыла ў бок вуліцы вуліцы Сурганава. Налічваецца каля 400 чалавек.

12-55. Удзельники святкавання Дня Волі рухаюцца па вуліцы Сурганава. Зараз у калоне прыкладна 2000 чалавек. З вакна  шматпавярховага жылога дому запусцілі святочны салют.

13-20. Каля бізнэс-цэнтку "Еўропа" актыввісты "Маладога фронту" ўзялі патртэты зняволеных палітвязняў і сталі ў асобны шэраг.

13.50 Па рацыі міліцыянтам паступіў загад затрымліваць людзей з плякатамі. Арганізатары акцыі думаюць, як абараніць людзей.


14-15. Віталь Рымашэўскі абвясціў, што ад міліцыя паступіла інфармацыя, нібыта пасля акцыі будуць затрымліваць тых, хто нёс плакаты. Ён папрасіў усіх здаць плакаты аргкамітэту.

14-40. Каля "Макдональдсу", што на вуліцы Багдановіча, затрыманыя 4 ўдзельнікі святкавання Дня Волі. Яны вярталіся на прыпынак з Бангалору пасьля сканчэння мітынгу. Праўдападобна, што сярод затрыманых - Дзмітрый Кавалгін.


15.40 Аб'янднаная грамадзянская партыя паведаміла, што затрыманых Дзьмітрыя Кавалгіна і Станіслава Рамановіча ўжо адпусьцілі.

15-20. Новыя затрыманні на Бангалоры: актывісты "Еўрапейскай Беларусі"  Алег Рагоўскі і Мікіта Кавалёў.

15-30. Назіральнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" паведамляюць, што ў Савецкі РУУС Менску дастаўлены ўжо 8 ўдзельнікаў мітынгу на Плошчы Дружбы народаў. Сярод іх - тры грамадзяне Украіны.

Затрыманне ўдзельнікаў Дня Волі 25 сакавіка 2013 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства