Слонім: другі візіт міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі

2013 2013-03-23T15:56:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bedka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка ў судзе Слонімскага раёна

Іван Бедка ў судзе Слонімскага раёна

Сёння ў 11 гадзін 30 хвілін зноў завіталі на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі.

Маёр міліцыі папярэдзіў Івана Бедку, каб ён сёння не прымаў ніякага ўдзелу ў мітынгах у Слоніме. Іван Бедка адказаў, што сёння ён ніякага ўдзелу ў мітынгах прымаць не будзе. «А вось заўтра абавязкова адзначу Дзень Волі», -- адказаў міліцыянерам слонімскі актывіст.

Нагадаем, што гэта другі візіт слонімскіх міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі. 21 сакавіка вечарам яны таксама прыходзілі да слонімскага грамадскага актывіста, але яго не засталі дома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international