Бялынічы: суд пачаў разгляд адміністрацыйнай справы Валерыя Вусіка

2013 2013-03-23T10:10:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vusik-buhel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Вусік і Барыс Бухель

Валерый Вусік і Барыс Бухель

22 сакавіка ў судзе Бялыніцкага раёна разглядалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы здзейсніў жыхар вёскі Лебедзянка Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка” 28 лютага 2013 года.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеным участковым інспектарам міліцыі Сяргеем Карыткіным, Валерый Вусік 28 лютага, калі разам са здымачнай групай незалежных тэлежурналістаў наведваў жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, у адносінах   пляменніка старшыні СВК “Лебедзянка” трактарыста Міхаіла Бялова “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”, а таксама “размахивал руками” і ажыццяўляў у яго адрас “угрозы физической расправы”.

Суддзя Бялыніцкага суда Аксана Загорская заслухала паказанні нібыта пацярпелага Міхаіла Бялова, участковага інспектара Сяргея Карыткіна, а таксама Валерыя Вусіка і сведкаў з яго боку, незалежных тэлежурналістаў. Валерыю Вусіку дапамагаў абараняць яго правы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Алена Загорская вырашыла працягнуць разгляд справы 2 красавіка, калі ў судзе будуць заслуханы паказанні сведкі з боку нібыта пацярпелага Міхаіла Бялова, а таксама прагледжаны відэазапіс матэрыяла з тэлеканала “Белсат”, якія ён абяцае прадставіць у суд.

“ Я задаволены ходам разгляду справы ў судзе, - кажа праваабаронца Барыс Бухель. – Суддзя ўважліва выслухала паказанні сведкаў, якія цалкам зняпраўджваюць абвінавачанні, выкладзеныя ў бок Валерыя Вусіка ў адміністрацыйным пратаколе. Ніякай пагрозы фізічнай расправы не было, як і іншых незаконных дзеянняў з боку Валерыя Вусіка. Таксама ўжо зразумела, што ўчастковы інспектар склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з парушэннямі, не апытаў сведкаў, якія выказваліся аб невінаватасці Валерыя Вусіка. На маю думку, суддзя ўсё гэта бачыць. Пытанне іншае, наколькі яна паступіць прафесійна”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international