У Бабруйску на Дзень Волі ўзгадаюць дзеячоў БНР

2013 2013-03-22T16:03:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bnr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёлета ў Бабруйску мясцовыя актывісты падрыхтавалі да Дня Волі тэматычную вечарыну, наведаць якую зможа кожны жадаючы.

-На гэты раз мы вырашылі прысвяціць вечарыну дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі, - кажа грамадская актывістка Вольга Піманава.

– А дакладней, пра сябраў Рады БНР. У тым ліку раскажам пра ўсіх старшыняў-прэзідэнтаў Рады, пачынаючы ад першага, Яна Серады, да сённяшняга – Івонкі Сурвілы.

Таксама на вечарыне будзе дэманстравацца фільм “Палута Бадунова – успомніць і не забыць”, рэжысёра Валерыя Мазынскага.

-Палута Бадунова, была незвычайнай жанчынай, яна была сябрам Рады БНР, выступала за незалежнасць Беларусі. Гэта адна з выбітных дачок Беларусі, расстраляная за свае погляды. Думаю, гэты фільм будзе вельмі цікавы гасцям вечарыны, - мяркуе Вольга Піманава.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international