15 сакавіка прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пракаментаваў справаздачу ЗША аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі

2007 2007-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На чарговым брыфінгу ў зьнешнепалітычным ведамстве ў адказ на запыт БелаПАН пракаментаваць разьдзел дакладу Дзярждэпартаменту аб парушэньні правоў чалавека ў 2006 годзе, які тычыцца Беларусі, Андрэй Папоў заявіў: "Злучаныя Штаты Амерыкі ня маюць ані маральнага, ані палітычнага права на падрыхтоўку справаздачаў аб парушэньнях правоў чалавека ў сьвеце".

Ён падкрэсьліў, што не існуе ніякага міжнароднага рашэньня, якое б ўпаўнаважыла ЗША на падрыхтоўку дакументаў такога кшталту. Апроч таго, паводле Андрэя Папова, сама Амерыка “далёкая ад ідэалу ў сьферы выкананьня правоў чалавека”.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС дадаў таксама, што Кітай рыхтуе штогадовыя справаздачы аб парушэньнях правоў чалавека ў ЗША. "Чаму ўвогуле Беларусь, як суверэнная дзяржава павінна рэагаваць на дакументы, падрыхтаваныя іншай краінай”, - заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Нагадаем, што 6 сакавіка Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў чарговую справаздачу аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце. У частцы дакументу, прысьвечанай Беларусі, прыгадваюцца ацэнкі, дадзеныя палітыцы Беларусі ў галіне правоў чалавека міжнароднай і еўрапейскай супольнасьцю. Адзначанаецца, што

прэзідэнцкія выбары не адпавядалі міжнародным стандартам, улады працягвалі абмяжоўваць грамадзянскія свабоды, у тым ліку свабоду друку, слова, сходаў, асацыяцыяў і рэлігіі. Асобны разьдзел у справаздачы Дзярждэпартаменту тычыцца катаваньняў і негуманнага абыходжаньня падчас затрыманьняў і зьняволеньня. Гаворачы пра разгон шэсьцяў апазыцыі і масавыя арышты, асобая ўвага надаецца брутальнаму разгону шэсьця, арганізаванага 25 сакавіка Аляксандрам Казуліным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international