16 сакавіка на сайце www.debalie.nl адбудзецца форум для галандскіх студэнтаў з нагоды цяперашняй сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі і прагляд фільмаў пра Беларусь

2007 2007-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 16 сакавіка ў 16.30 на сайце www.debalie.nl галандская арганізацыя «Press Now» сумесна з арганізацыямі «Movies that Matter» і «Alfred Mozer Stichting» арганізуюць форум для галандскіх студэнтаў з нагоды цяперашняй сітуацыі з свабодай слова ў Беларусі і прагляд фільмаў пра Беларусь. Пра гэта паведаміла Хартыя-97.

Дэбаты будуць сфакусаваныя на інтэрактыўных узаемінах паміж беларускімі і нідэрландскімі студэнтамі, будуць абмяркоўвацца ўнікальныя звесткі пра сітуацыю ў Беларусі. Будзе закранутая праблема падвышэння ўзроўню інфармаванасці аб праблемах у нашай краіне. Дыскусія можа быць прагледжаная ў рэжыме онлайн на сайце .

Да таго як пачнуцца дэбаты, будуць паказаныя два дакументальныя фільмы. “Ці магу я атрымаць права” (пра групу студэнтаў з Амстэрдама, якія праводзяць у Еўропе акцыі ў падтрымку Беларусі) і “Урок беларускага” (пра беларускіх студэнтаў і іх штодзённы досвед правядзення мірных пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі).

У абмеркаванні, якое будзе праходзіць пасля паказу фільмаў, выступяць студэнты – героі гэтых фільмаў, а таксама выкажуць свой пункт гледжання эксперты па пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі і апазіцыйных рухаў.

Акрамя таго, арганізуецца інтэрнэт-сувязь з студэнтамі з Беларусі, якія былі нядаўна выключаныя з універсітэтаў з прычыны сваёй палітычнай дзейнасці. Такі фармат дыскусіі дае выдатную магчымасць для тых, хто не здолее наведаць у гэты дзень інтэрнэт-сайт, але каму цікава ведаць пра тое, што думаюць пра сітуацыю ў Беларусі галандскія і беларускія студэнты. Пры праглядзе дакументальных фільмаў і падчас абмеркавання можна пакінуць сваё думку або любы з узніклых пытанняў у інтэрнэт-часопісе «Press Now» па адрасе www.pressnow.nl.

Абмеркаванне адбудзецца ў пятніцу 16 сакавіка з 15.45 да 18.00 (18.00–20.15 рэтрансляцыя) па галандскім часе і з 16.45 да 19.00 (рэтрансляцыя 19.00–21.15) па беларускім часе праз www.debalie.nl .

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international