Валянцін Стэфановіч: Еўрадэпутаты павінны дамагацца сустрэч з палітвязнямі

2013 2013-03-21T14:09:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be


Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч у час сустрэчы з еўрадэпутатам ад Літвы Юстасам Палецкісам падняў праблему беларускіх палітвязняў. "Я спасылаўся на нашу супольную з Міжнароднай Федэрацыяй правоў чалавека справаздачу, якая не так даўно была падрыхтавана. Мы гаварылі у асноўным пра сітуацыю з палітвязнямі. Але не толькі," – патлумачыў Валянцін Стэфановіч.

- Мы гаворым, што 40 чалавек на сёння маюць тыя ці іншыя абмежаванні ў выніку іх палітычнага пераследу. Каб акрэсліць праблему не толькі палітвязняў, якія непасрэдна знаходзяцца ў турмах, што, канешне, нас найбольш турбуе, але і ў прынцыпе праблему непагашаных судзімасцяў. Мы патрабуем менавіта зняцця судзімасцяў – палітычную рэабілітацыю... Ён асабліва не выказваў сваю пазіцыю, больш слухаў. Запытваў, напрыклад, адносна будучага візіту дэлегацый еўрапарламентароў: ці варта ім запытвацца дазволу на сустрэчу з палітвязнямі?

Па словах Валянціна Стэфановіча, магчымасць сустрэцца з палітвязнямі залежыць цалкам ад волі ўладаў. Такая верагоднасць ёсць. "Былі прэцэдэнты, калі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу сустракаліся з беларускімі палітычнымі зняволенымі. У апошні час з некаторымі з іх сустракаўся папскі нунцый," - нагадаў Валянцін Стэфановіч. Па словах праваабаронцы, ён адзначыў, што варта рабіць спробы такіх сустрэч, каб падкрэсліць важнасць пытання палітвязняў з боку Еўразвяза.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international