Незалежных журналістаў не пускаюць на будоўлю АЭС

2013 2013-03-20T23:42:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каб зрабіць рэпартаж пра будоўлю станцыі, карэспандэнт "Радыё Свабода" Міхаіл Карневіч падаў у Дырэкцыю будаўніцтва Астравецкай АЭС усе дакументы, якія там ад яго запатрабавалі.

Дазвол атрымаў, але калі прыехаў у Астравец, яму заявілі, што будаўнічую пляцоўку ён наведаць ня можа, бо нібыта нестае яшчэ паперы зь Мінэнэрга.

"Першае, што я зрабіў, каб наведаць будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС, — зьвярнуўся ў прэс-службу Міністэрства энэргетыкі РБ і запытаў, якія дакумэнты трэба падаць, каб атрымаць дазвол.

Прэс-сакратар накіравала ў Дырэкцыю будаўніцтва АЭС. Там мне прапанавалі запоўніць тыповую анкету з маімі дадзенымі для начальніка аддзелу спэцыяльнай бясьпекі В.Латыпава, а таксама падаць тыповае прашэньне на фірмовым блянку ад рэдакцыі на імя дырэктара будаўніцтва станцыі М.Філімонава.

Праз два тыдні, якія патрабуюцца для разгляду дакумэнтаў, мне паведамілі, што заўтра, 19 сакавіка, я магу наведаць будаўнічую пляцоўку станцыі. Праўда, удакладнілі — што канкрэтна хачу пабачыць і з кім паразмаўляць? Я адказаў, што мяне цікавіць сустрэча з рабочымі, якія робяць на пляцоўцы, а таксама хацеў бы задаць некалькі пытаньняў кіраўнікам будоўлі наконт графікаў і тэмпаў будаўніцтва.

Якраз напярэдадні падчас сустрэчы Уладзімера Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам у Пецярбургу з вуснаў расейскага прэзыдэнта прагучала, што будоўля Астравецкай АЭС вядзецца з апераджэньнем графіку на некалькі месяцаў і што першы блёк АЭС запрацуе ў 2018 годзе.

А 19 сакавіка, калі я праехаў 240 кілямэтраў, ужо ў Астраўцы супрацоўнік інфармацыйнага цэнтру будаўніцтва АЭС раптам сказаў, што наведаць будаўнічую пляцоўку я не магу — нібыта з той прычыны, што нестае паперы зь Міністэрства энэргетыкі.

Тэлефанаваць да высокага начальства, якое яшчэ ўчора мне сказала, што я магу наведаць будаўнічую пляцоўку АЭС, ня стаў, бо мне патлумачылі, што ў адказ пачую тое самае. На будаўнічую пляцоўку я так і ня трапіў", - распавёў журналіст.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international