Суд у Брэсце адхіліў пазоў незалежнай журналісткі аб абароне гонару і годнасці

2013 2013-03-20T12:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

20 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста абвешчана рашэнне ў справе Міланы Харытонавай, якая падала пазоў супраць карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Брестский вестник” Уладзіміра Міневіча.

Нагодай для судовага разбіральніцтва сталася тое, што год таму на адным з гарадскіх інтэрнэт-парталаў з’явіліся абразлівыя допісы ў дачыненні да Міланы Харытонавай. Пасля звароту незалежнай журналісткі ў праваахоўныя органы высветлілася, што аўтарам допісаў быў карэспандэнт газеты, заснавальнікам якой з’яўляецца Брэсцкі гарвыканкам. Тады Харытонава накіравала заяву ў суд супраць прадстаўніка дзяржаўнага выдання ў справе абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды памерам у 3 мільёны рублёў.

Пазней была праведзена лінгвістычная экспертыза тэксту, што з’яўляўся прадметам разгляду ў судзе. Аднак, як адзначыла Мілана Харытонава, экспертызу даручылі не незалежнай асобе, якая мае досвед і адпаведную ліцэнзію, а спецыялістам філалагічнага факультэту Брэсцкага дзяржаўнага універсітэту, дзе раней вучыўся Уладзімір Міневіч. З высноваў экспертызы вынікала, што ніякіх абразаў у допісах карэспандэнта “Брестского вестника” не было: ён хоць і выказваў негатыўныя меркаванні, але карыстаўся сваімі канстытуцыйнымі правамі.

На падставе гэтых высноваў суддзя Таццяна Ісаева адхіліла пазоў Харытонавай і абавязала яе сплаціць кошт праведзенай экспертызы памерам 1,5 мільёна рублёў. Незалежная журналістка заявіла, што нязгодная з рашэннем і будзе яго абскарджваць у абласным судзе.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international